МАТЭРЫЯЛЫ
пасяджэнняў вучэбна-метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў
2014-2015 н.г.

   Інструктыўна-метадычная нарада "Асноўныя накірункі дзейнасці класнага кіраўніка па арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў класных калектывах ў 2014-2015 навучальным годзе" прайшла 11.09.2014г..

     З аналізам метадычнай работы з класнымі кіраўнікамі за 2013-2014 навучальны год і актуальнымі накірункамі дзейнасці ў 2014-2015 навучальным годзе выступіла кіраўнік ВМА Блізнюк В.Д. Затым ёю была прадэманстравана прэзентацыя з матэрыяламі нарматыўна-прававога забеспячэння арганізацыі сацыяльнай, ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў 2014-2015 навучальным годзе, асноўнымі палажэннямі інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

      Вопытам работы па арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы на новы навучальны год ў рамках Праграмы супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы падзялілася класны кіраўнік 2 класа Нагар В.В.

    Метадычная панарама-дыялог "Актыўныя і інтэрактыўныя формы выхаваўчай работы – важнейшы шлях да эфектыўнасці прафілактычных мерапрыемстваў" адбылася 06.11.2014г..

        Па тэме "Актыўныя і інтэрактыўныя формы выхаваўчай работы з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі як адно з умоў эфектыўнай дзейнасці класнага кіраўніка" выступіла Блізнюк В.Д.

       Паведамленне з вопыту работы па формах і метадах работы класнага кіраўніка з непаўналетнімі, схільнымі да дэвіянтных паводзін заслухалі ад класнага кіраўніка 11 класа Дарафейчык А.І..

    Шпока А.І., класны кіраўнік 7 класа, данесла да ведама прысутных  інфармацыю пра інтэрактыўныя метады навучання вучняў навыкам здаровага ладу жыцця.

          Завяршыла пасяджэнне справаздача класных кіраўнікоў 1-11 класа па рабоце з класнымі калектывамі ў накірунку прафілактыкі ўсіх відаў залежнасці, правапарушэнняў непаўналетніх.

  Круглы стол "Фарміраванне ў навучэнцаў устойлівых маральна-этычных ідэалаў праз духоўнае выхаванне" прайшоў 27.02.2015г..

Па пытанні "Псіхалагічная культура асобы як духоўная каштоўнасць старшакласніка" выступіў педагог-псіхолаг школы Матвіеня А.П..

    З формамі работы класнага кіраўніка ў выхаванні малодшых  школьнікаў-вернікаў праз цыкл мерапрыемстваў праваслаўнага спектру падзялілася сваім вопытам  Нагар В.В., класны кіраўнік 2 класа.

      З паведамленнем "Роля Праваслаўнай Царквы ў выхаванні маральна-этычных ідэалаў школьнікаў" выступіў святар Навагрудскай і Слонімскай епархіі айцец Алег.

   Апошнім акордам пасяджэння стала наведванне фальклорнага свята "Ой, Маслёна-красота, открывай нам ворота", якое наладзілі навучэнцы 5 класа са сваім класным кіраўніком Блізнюк В.Д.

    Ярмарка выхаваўчых ідэй "Разнастайнасць відаў і форм узаемадзеяння класнага кіраўніка і навучэнцаў, іх эфектыўнасць у працэсе выхавання" прайшла 18.05.2015г..

   З веерам форм і метадаў перадавога вопыту па тэме «Варыятыўнасць выхаваўчай дзейнасці класнага кіраўніка» выступіла Князюк Г.М., класны кіраўнік 10 класа.

      З інфармацыяй па прафілактыцы ўжывання псіхаактыўных рэчываў і насіллі ў сям'і  выступіў педагог-псіхолаг школы Матвіеня А.П.

  Падсумаваннем работы школьнага вучэбна-метадычнага аб'яднання стала педагагічная трыбуна "Паказчыкі эфектыўнасці выхаваўчай работы". З аналізам вынікаў выхаваўчай дзейнасці, вызначэннем прыярытэтных мэтаў і задач на наступны навучальны год  выступіла кіраўнік ВМА Блізнюк В.Д.

Comment Stream