Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы
і літаратуры

   "Асноўныя напрамкі і формы арганізацыі работы з адоранымі навучэнцамі на ўзроўні ўстановы адукацыі" -  пад такой назвай прайшло чарговае вучэбна-метадычнае аб'яднанне настаўнікаў-моваведаў. На гэты раз гасцінна расчыніла дзверы дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №4 г.Слоніма".

      Па тэме "Развіццё індывідуальнага стылю вучэбнай дзейнасці адораных вучняў" падзялілася сваім вопытам Джылілава Н.А. (ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Слоніма"). Слаута В.С. (ДУА "Сярэдняя школа №8 г.Слоніма) данесла да ведама прысутных інфармацыю па тэме "Мэтанакіраваны адбор метадаў, прыёмаў, формаў работы са здольнымі вучнямі з мэтай развіцця іх здольнасцяў". Якім чынам арганізоўвае развіваючае асяроддзе, якое стымулюе цікавасць вучня і забяспечвае магчымасць задавальнення яго пазнавальных патрэб, пазнаёміла Шухно Г.І., настаўнік ДУА "ВПК Вялікашылавіцкі ЯСБШ Слонімскага раёна". Па пытанні "Фарміраванне арфаграфічнай і пунктуацыйнай граматнасці вучняў сродкамі алгарытмаў" выступіла Ганісеўская І.П. (ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Слоніма).

    Пасля тэарэтычнай часткі на адкрыты ўрок беларускай мовы па тэме "Ужыванне і правапіс прыметнікаў" у 11 клас запрасіў Мікелевіч Э.С.

Падчас работы над складаннем логіка-сэнсавай мадэлі па тэме "Прыметнік"

Дыферэнцыраваны падыход пры паўрочным кантролі

   Краязнаўчым аспектам характарызуецца работа з адоранымі вучнямі ў Новадзявяткавіцкай СШ. Праз стварэнне відэасюжэтаў на аснове мясцовых легенд вучні фарміруюць арфаграфічную граматнасць.

Мясцовая "лічэбнікавая" легенда "Было ў бацькі дзявяцера сыноў..."

       У непарыўнай сувязі ідзе работа з адоранымі вучнямі праз цыкл  мерапрыемстваў пазакласнай дзейнасці ў СШ №5.

Велікодныя гаданні "для малодзенькіх дзяўчатак і для хлопцаў-малайцоў"

Чаму дзень ВЯЛІКІ? На гэта пытанне з лёгкасцю адкажуць удзельнікі клуба "Купалінка"

   Завяршыў пасяджэнне метадычны практыкум у форме майстар-класа "Сістэмныя механізмы і метадычная калекцыя прыёмаў працы з адоранымі вучнямі". Падчас заняткаў Іна Георгіеўна Барысевіч (ДУА "Сярэдняя школа №4 г. Слоніма") наладзіла работу з настаўнікамі, дэманструючы разнастайныя прыёмы працы для падрыхтоўкі да прадметнай алімпіяды.

У ходзе практычных заняткаў па раздзеле "Фанетыка"

        Хочацца выказаць шчырыя словы падзякі за гасціннасць установе адукацыі, за крэатыўнасць выступоўцам і ўдзельнікам семінара. Плёну і поспехаў вам, паважаныя калегі-мовазнаўцы!

Comment Stream